Цудоўная торба для вашых каханых
У нас з'явілася цудоўная торба з беларускiм арнаментам, на торбе вышыты птушкi, а памiж iмi – букет кветак, што сiмвалiзуе каханне ў самым росквіце.
Найбольш поўным выразнікам лірычных і паэтычных настрояў у народным мастацтве былі птушкі.
Што датычыць голуба – ён сімвалізуе многія паняцці. Так, ён выступае як сімвал міру, у хрысціянстве абазначае Святога духа. Але часцей за ўсё ён сімвалізуе каханне.
Так калі птушкі павернуты галовамі адна да адной, а асабліва калі паміж імі – букет кветак, як на нашай торбе – гэта сімвал кахання ў самым росквіце.
Пачатак кахання, першае знаёмства хлопца з дзяЎчынай сімвалізуюць два галубы, павернутыя галовамі ў адзін бок, якія ідуць адзін за адным.
Калі ж птушкі павернуты галовамі ў розныя бакі – на жаль, каханне скончылася.
Паказвайце сваё каханне штодзенна, пацешце сваiх каханых гэтым прыемным падарункам.